Батлейка "Казачка пра гандляра Пятра, Казу і Каляды"

28.01.2020

28 студзеня 2020 года, у рамках рэалізацыі другой гадавой задачы "Накіраваць работу педагагічнага калектыву на фарміраванне ў выхаванцаў нацыянальнай самасвядомасці з дапамогай беларускага фальклору", перад выхаванцамі выступілі работнікі раённага цэнтра народнай творчасцi. 

Дзякуючы творчай  задуме, артыстычным здольнасцям дырэктара Ланскай інтэгрыраванай сельскай бібліятэкі Жук А.Н. і загадчыка раённага цэнтра народнай творчасці Гарбачовай Юліі  выхаванцы пазнаёміліся  з Беларускім лялечным тэатрам "Батлейка". З захапленнем  пагляделі казку "Пра гандляра Пятра, Казу і Каляды", прынялі ўдзел у гульнёва-казачнай праграме "Нясвіжскія скарбы". Праграма была насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, карагодамі, задорнымі гульнямі. Гэта не толькі прынесла радасць нашым выхаванцам, але і дазволіла ім  дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усю красу народных гульняў.