Агляд-конкурс на лепшы беларускі куток

21.02.2020

21 лютага 2020 года прайшоў агляд-конкурс на лепшы беларускі куток. 

Аўтарскі верш ад выхавацеля дашкольнай адукацыі Таццяны Генадзьеўны Бурдзюк.

Прад вамі зараз не хвалюся,

Дарую вам куточак Беларусі!

Нас прыгажуні лялькі сустракаюць,

Прывабнае адзенне яны маюць.

Вось волат–зубр, рамонкі, васількі,

А тут, напэўна, паэтычныя радкі.

Куфэрак з рушнікамі і абрусам –

Усё тое, што патрэбна беларусам!

Бялюткія кашулі і хвартух,

Прыгожа, аж захоплівае дух!

У гульні можна сесці пагулять,

Таксама прапаную маляваць.

Шмат добрага, карыснага для ўсіх,

І выхаванцаў дасціпных маіх,

Хай ведаюць народа карані,

А ў гэтым дапаможам з вамі мы!