Тыдзень беларускай мовы ў дашкольнай установе

21.02.2020

Родная мова - гэта і гісторыя Беларусі, і народныя абрады, і фальклор. У рамках тэматычнага тыдня беларускай мовы, падрыхтоўкі да педагагічнага савета, ва ўстанове прайшлі наступныя мерапрыемствы: акцыя "Гаворым па-беларуску", кніжныя выставы "Мая любімая кніга да нас завітала", размовы з дзецьмі, чытанне твораў беларускіх пісьменнікаў, віртуальнае падарожжа "Мая малая Радзіма. Таямніцы Нясвіжа", драматызацыя беларускіх твораў, выстава калажоў у групах, моўныя вечарыны "Чытаем вершы на беларускай мове".