Роднае слова - гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаем жыццё і акаляючы нас свет

22.02.2022

Маўленне - унікальны і ўніверсальны сродак многіх відаў дзейнасці. У дзяцей мы выхоўваем пачуццё беларускай мовы, ствараючы дзеля гэтага адпаведныя маўленчыя ўмовы, у якіх дзіця пад кіраўніцтвам выхавальніка далучаецца да паэзіі і адначасова вучыцца вырашаць пры дапамозе роднай мовы розныя маўленчыя задачы: камунікатыўныя, пазнавальныя і інш. Галоўным пабуджальным матывам праяўлення маўленчай актыўнасці з'яўляецца сумесная дзейнасць з дарослым. Важнае значэнне мае актыўна-дзейснае ўспрыманне дзецьмі нагляднасці (цацак, малюнкаў). Наглядныя дзеянні выклікаюць у дзяцей жаданне абазначыць іх словамі і гаварыць пра іх. Так выхаванцы старэйшай "А" групы разам з бацькамі правялі акцыю "Размаўляй са мной на беларускай мове"; складалі па малюнкам і пераказвалі беларускія народныя казкі "Муха-пяюха", " Дзедава рукавічка", "Як курачка пеўніка ратавала"; даведваліся і называлі герояў беларускіх народных казак; гулялі ў гульні "Перакладчыкі", "Загадкі з куфэрка".