Горад Майстроў

12.08.2022

Каб не перапынілася спрадвечная сувязь паміж пакаленнямі, неабходна пераймаць вопыт і самабытнасць народа як спадчыну. З гэтай мэтай дзеці і дарослыя ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці "Сонейка" в.Рудаўка" апынуліся ў Горадзе Майстроў. Вырабы беларускіх рамёстваў вельмі зацікавілі ўсіх прысутнічаючых. Народныя гульні, тэматычныя размовы і гутаркі, прыгожая беларуская музыка, якая гучала вакол, пакінулі асалоду і ўсмешкі на вуснах.