Тыдзень роднай мовы

22.09.2022
З 19 па 23 верасня ў ДУА "Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці "Сонейка" в. Рудаўка" прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Тыдня роднай мовы. У рамках правядзення Тыдня роднай мовы з выхаванцамі былі арганізаваны  квэст-гульня "Беларусь – мая краіна", гутаркі "Гучы мая родная мова", "Роднае слоўца - пяшчота для сэрца" гульні пазнавальнага характару "Назаві па-беларуску",  "Маленькія перакладчыкі", "Знайдзі выяву па апісанню". Выхаванцамі сярэдняй групы была падрыхтавана драматызацыя беларускай народнай казкі "Пшанічны каласок".