Тыдзень пад назвай “Святочны вянок”, прысвечаны 85-годдзю Мінскай вобласці

13.01.2023

Тыдзень пад назвай “Святочны вянок”, прысвечаны 85-годдзю Мінскай вобласці ва УДА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці “Сонейка” в. Рудаўка”, прайшоў вельмі насычана. Тэматычныя гутаркі з дзецьмі “Міншчына – частка Беларусі”, “Ведаем і ганарымся”, “Нясвіж – мая малая Радзіма”; віртуальныя экскурсіі “Мінск – горад–герой!”, “Славутасці Нясвіжа”, “Буйныя прадпрыемствы Мінскай вобласці”; маляванне віншавальных паштовак “З юбілеем, Міншчына!”; стварэнне макетаў “Мой горад”, “Родная веска: адметныя мясціны” – усе гэта спрыяла фарміраванню ўстойлівай цікавасці дзяцей да роднай зямлі, выхаванню пачуцця гонару за яе працавітых людзей, жаданне ўслаўляць іх. “У родным краі – як у раі!” – здаўна кажуць людзі. І мы згодны з імі!