Людзі рады - прыйшлі Каляды!

17.01.2023

Людзі рады - прыйшлі Каляды!

Гэтымі гучнымі, яскравымі, словамі пачалася цікавая забава ў нашай

дашкольнай установе. Гэта было сапраўднае фальклорна-музычнае свята.

Маляўніча прыбраная зала, дзе кожная рэч мае свой сэнс, вітала усіх.

3 першых хвілін выхаванцы ўважліва сачылі за гісторыяй, якая адбываляся з Лявонам і Лявоніхай на іх вачах. Да іх хаты прыходзілі калядоўшчыкі, вяселыя хлапчукі і дзяўчаты ў прыгожым нацыянальным аддзенні, з вяселымі песнямі, жартоўнымі прыпеўкамі. Завіталі і іншыя госці:

Мікола і Каза, Цыганка і Цыган з Мядзьведзем, Чорт і Вядзьмарка. Дзеці з захапленнем спявалі, танцавалі, гулялі ў народныя гульні, вадзілі карагоды.

Свята скончылася, але засталося галоўнае - добры настрой і магчымасць дакрануцца да беларускай культуры, народнай творчасці.