Дзень роднай мовы

21.02.2023

21 лютага ва ўстанове дашкольнай адукацыі 

ДЦРД “Сонейка” в. Рудаўка праводзіўся Дзень роднай мовы. Прагучалі вершы на беларускай мове пра Радзіму, яе прыгажосць і прыроду, пра вясну, і, вядома, пра матулю. Арганізавана кніжная выстава

"Наша мова”, зроблены калажы разам з бацькамі і работнікамі калектыву “Якое Ваша любімае слова па-беларуску?”. Дзеці з задавальненнем гулялі ў беларускія народныя гульні:

"Іванка і Марылька", "Кашка", "Прэла-гарэла",

"Замарожаныя", "Блін гарыць",

"Грушка",

"Дзядуля-ражок" і іншыя, 

гульні-драматызацыі казак на роднай мове.